2024-2025. Наличие пособий и цены уточняйте по номеру +375(29)855-55-33
Беларуская мова і літаратура. 8–9 клас. Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. 2015/2016 навучальны год
-
Код товара: 200848
- Производитель: Аверсэв
- ISBN: 978–985–19–1747–7
- Доступность: Нет в наличии
-
0.00 р.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне распрацавана ў адпаведнасці з праграмамі па беларускай мове і праграмамі па беларускай літаратуры для 8 і 9 класаў, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У ім рэалізуюцца патрабаванні адукацыйнага стандарту па прадмеце, вызначаецца паслядоўнасць урокаў, у тым ліку і ўрокаў развіцця маўлення і пазакласнага чытання.
У аснову планавання ўрокаў беларускай мовы пакладзены сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны і лінгвакультуралагічны падыходы, а таксама прынцып сістэматычнага паўтарэння і паглыблення ведаў вучняў, які прадугледжвае зварот да пройдзенага ў папярэдніх класах.
Выданне мае на мэце дапамагчы настаўніку ў наладжванні навучальнага працэсу, але не павінна стрымліваць яго ініцыятыву і творчы падыход да выкладання прадмета. Настаўнік можа размеркаваць вучэбны матэрыял па-іншаму, улічваючы асаблівасці кожнага класа.
Авторы: Саматыя І. М., Язерская С. А., Міхнёнак С. С., Лявонава П. І., Слесарава І. М., Кушнярэвіч В. В.
Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
Вокл. мяккая. 96 с. Ф. 60х84 1/16. ISBN 978–985–19–1747–7
О книге | |
Класс | 8 класс,9 класс |